Беларуская гандлёва-прамысловая палата арганізуе візіт прадстаўнікоў дзелавых колаў у сталіцу Венгрыі Будапешт, які адбудзецца ў пачатку кастрычніка.
У рамках паездкі пройдзе чацвёртае пасяджэнне міжурадавай беларуска-венгерскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, бізнес-форум "Беларусь - Венгрыя". Запланаваны таксама перамовы паміж прадстаўнікамі беларускіх і венгерскіх прадпрыемстваў для наладжвання ўзаемавыгадных партнёрскіх кантактаў і сувязей, пошуку інвестараў.