Беларусь і Францыя выпрацоўваюць сумесныя падыходы да супрацоўніцтва па розных напрамках у сферы культуры.
Пра гэта ішла гаворка ў Міністэрстве культуры Францыі на сустрэчы прадстаўнікоў Нацыянальнага гісторыка -культурнага музея- запаведніка " Нясвіж" , замкавага комплексу " Мір" і пасольства Беларусі ў Францыі з дырэктарам дэпартамента еўрапейскіх і міжнародных спраў генеральнай дырэкцыі спадчыны Міністэрства культуры Францыі Брунам Фавэлем.
Па просьбе французскага боку прадстаўнікі беларускіх музеяў праінфармавалі аб арганізацыі музейнай справы ў Беларусі , аб пытаннях бюджэтнага фінансавання аб'ектаў і помнікаў культуры.