16 Манхэтэнскі фестываль кароткаметражнага кіно адкрыўся ў Мінску.
У Беларусі ён праходзіць у пяты раз. У праграме будуць прадстаўлены стужкі-фіналісты з Аўстраліі, Фінляндыі, ЗША, Францыі, Англіі і Ірландыі. Манхэтэнскі фестываль кароткаметражнага кіно ахоплівае больш за 300 гарадоў свету на шасці кантынентах. Фільмы выбіраюць гледачы. Паказы працягнуцца да 6 кастрычніка, пераможцаў абвесцяць днём пазней.