Беларускі навукова-культурны цэнтр плануецца адкрыць у Кішынёве да канца года ў памяшканні ў новага будынку беларуска-малдаўскага прадпрыемства "Керамін-Кішынёў".
У цэнтры будуць прадстаўлены атрыбутыка, нацыянальныя касцюмы, элементы фальклору, кнігі, сувеніры, іншыя экспанаты, звязаныя з беларускай культурай, пісьменнасцю, гісторыяй, традыцыямі. Установа будзе знаёміць дзяцей і дарослых з гісторыяй і культурай беларускага краю. У цэнтры таксама размесціцца бібліятэка Беларускай абшчыны Малдовы.