Пра гэта заявіў пастаянны сакратар МЗС Нігерыі Марцін Ухамаібхі падчас сустрэчы з паслом Беларусі ў Нігерыі Вячаславам Бяскостным.
Прадстаўнік Нігерыі высока ацаніў дынаміку развіцця двухбаковых палітычных і эканамічных кантактаў. Бакі абмеркавалі вынікі першага раўнда беларуска-нігерыйскіх кансультацый паміж МЗС, якія прайшлі ў Мінску ў канцы ліпеня, а таксама ход рэалізацыі сумесных праектаў у такіх сферах, як вытворчая кааперацыя і адукацыя.