Візіт місіі Міжнароднага валютнага фонду ў Беларусь запланаваны на другую палову кастрычкіка. Як паведаміла старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова з 2011 года па сакавік сёлета Беларусь наведвалі чатыры місіі МВФ для правядзення постпраграмнага маніторынгу. Такім чынам, чарговы візіт місіі МВФ стане пятым.
Па словах Надзеі Ерамаковай МВФ станоўча ацэньвае шэраг прынятых мер па забеспячэнні макраэканамічнай стабілізацыі ў Беларусі і падкрэслівае, што наша краіна -- плацежаздольная па сваіх даўгах .