Як адзначыў міністр адукацыі нашай краіны Сяргей Маскевіч на гэты момант дзейнічае 16 прамых міжуніверсітэцкіх дагавораў . Пакуль абмен студэнтамі нязначны, але адкрыццё ў Ерэване філіяла Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага універсітэта імя Сахарава абавязкова прывядзе да павелічэння колькасці навучэнцаў. Міністр упэўнены, што паспяховы вопыт Арменіі як краіны - удзельніцы Балонскага працэсу будзе карысны для Беларусі.