З 20 верасня па 1 снежня пройдуць Дні культуры Беларусі ў Літве , якія будуць самымі маштабнымі за увесь час правядзення. Як адзначыў Пасол Беларусі ў Літве Уладзімір Дражын геаграфія мерапрыемства значна пашырыцца. Дні пройдуць у Вільнюсе, у прыморскай Клайпедзе, у Каўнасе , Плунге , Вісагінасе , Марыямпалі. Адкрыюцца Дні культуры выставай работ сучасных беларускіх мастакоў , якія жывуць у Літве , 20 верасня ў Мастацкай галерэі Саюза мастакоў Літвы, а на наступны дзень запланаваны тры канцэрты беларускіх выканаўцаў.
Беларуская восень у Літве традыцыйна пазнаёміць аматараў высокага мастацтва са спектаклямі беларускіх тэатраў.