Міхаіл Мясніковіч правядзе афіцыйныя перамовы з прэм'ер-міністрам Манголіі Наравам Алтанхуягом, пасля чаго плануецца падпісаць шэраг міжнародных дакументаў.
Таксама запланаваныя сустрэчы з Прэзідэнтам Манголіі і старшынёй Вялікага дзяржаўнага Хуралу гэтай краіны.
Міхаіл Мясніковіч прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця Нацыянальнай выставы Рэспублікі Беларусь, а таксама ў рабоце Беларуска-мангольскага бізнес-форуму.