Рэкорд СНД і краін Балтыі па скачках з парашутам са сцягам усталяваны на Дні беларускага пісьменства ў Быхаве.

          Падчас паказальных выступленняў парашутыстаў Магілёўскага аэраклуба майстар спорту міжнароднага класа Павел Навіцкі , скокнуўшы з парашутам з Ан - 2 на вышыні амаль 2  км , разгарнуў над Быхавам сцяг даўжынёй 37 м , шырынёй 18,5 м і агульнай плошчай – амаль 685 кв . м. Парашутыст прызямліўся пад бурныя авацыі гледачоў.
         Сцяг выраблены з адмысловай лёгкай тканіны вытворчасці таварыства "Магатэкс" . На гэта спатрэбілася тры дні і 450 пагонных метраў тканіны. Галоўны сімвал дзяржаўнасці Беларусі стане экспанатам Залы алімпійскай і спартыўнай славы Магілёўшчыны. Дзень беларускага пісьменства ў наступным годзе пройдзе ў Заслаўлі.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动