Ваенна-гістарычны фестываль стартуе ў горадзе Гусеў Калінінградскай вобласці. У мерапрыемстве прымуць удзел таксама клубы з Расіі, Украіны, Польшчы і Чэхіі. Рэканструкцыя пакажа бой за ўзяцце апорнага пункта. Гледачы ўбачаць і тактычныя прыёмы вайны: работу кулямётных каманд, падтрымку артылерыі, узмацненне атакі броне-аўтамабільнымі часткамі.