Беларуска-індыйскія адносіны ва ўсіх сферах маюць значныя перспектывы для пашырэння. Пра гэта гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнка, якое ён накіраваў Прэзідэнту Індыі Пранаба Мукхерджы і народу гэтай краіны з нагоды нацыянальнага свята – Дня Незалежнасці. Сумеснымі намаганнямі мы зможам у поўнай меры выкарыстаць існуючы патэнцыял узаемадзеяння, – лічыць кіраўнік беларускай дзяржавы.