Міжнародны кулінарны фестываль пройдзе ў бліжэйшыя выхадныя ў мінскім парку імя Горкага.

          Гасцей фестывалю чакаюць дэгустацыі, розныя конкурсы, канцэртная праграма. Таксама арганізатары падрыхтавалі майстар-класы знакамітых кухараў па беларускай кухні і кухні краін свету. Стравы для майстар-класаў пакуль трымаюцца ў сакрэце, аднак арганізатары абяцаюць здзівіць мінчан і гасцей сталіцы нязвыклым спалучэннем прадуктаў. Плануецца, што фестываль наведаюць кухары з Італіі, Украіны, Казахстана, Расіі і Прыбалтыкі.
         Акрамя таго, на фестывалі вызначыцца лепшы шэф-повар Беларусі. Акрамя звання "Залаты кіцель - 2013" ён атрымае сертыфікат на бясплатнае навучанне ў кулінарнай акадэміі Кіеўскай асацыяцыі шэф-павароў, а таксама зможа наведаць найбуйнейшую сусветную выставу гасцінічнага бізнесу Host 2013 у Мілане.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动