Як паведамілі ў аблвыканкаме ў паездцы па рэгіёне прымаюць удзел каля 20 чалавек - прадстаўнікі Нацыянальнага саюза журналістаў Украіны на чале са старшынёй саюза Алегам Налівайкам.
Прадстаўнікі ўкраінскіх СМІ знаёмяцца з работай сацыяльных, культурных і вытворчых аб'ектаў. У Гродне запланавана наведванне гісторыка-культурных славутасцей, таксама таварыства "Контэ-Спа", рэдакцыі газеты "Гродзенская праўда" і тэлерадыёканала "Гродна Плюс".