Першую ў Беларусі буйную сонечную электрастанцыю агульнай сумарнай магутнасцю не менш як 17 МВт плануюць пабудаваць у Смаргоні. Інвестыцыйны праект "Будаўніцтва і тэхнічнае абслугоўванне электрастанцый, якія працуюць з выкарыстаннем аднаўляльных крыніц энергіі (сонца)" мае намер рэалізаваць прадпрыемства "Экалагічная энергія". Для размяшчэння вялікай колькасці сонечных батарэй вызначаны ўчастак плошчай амаль 37 га ў прамысловай зоне на ўсходняй ускраіне горада Смаргонь. Інвестар плануе ўкласці ў праект каля Br375 млрд. Будзе створана да 50 новых рабочых месцаў.