Змены дадуць магчымасць зрабіць дэманстрацыю экспанатаў больш нагляднай. У Музеі прыроды Бярэзінскага біясфернага запаведніка найбольш поўна паказана флора і фаўна Беларусі. Тут прадстаўлены розныя тыпы беларускіх ландшафтаў, а таксама экспазіцыі, якія дэманструюць біягрупы жывёл і птушак.