Беларусь за студзень-май паставіла Украіне электраэнергіі на рэкордныя $25 млн. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам пасол Беларусі ва Украіне Ігар Сокал, перадае БЕЛТА.
"Мы заўсёды гаварылі і дзейнічалі так, як трэба дзейнічаць у інтарэсах украінскага народа, украінскага спажыўца. Мы за пяць месяцаў гэтага года прадалі Украіне электраэнергіі на $25 млн, ніколі такой лічбы не было", - звярнуў увагу Ігар Сокал.
Пасол падкрэсліў, што беларускі бок гатовы дапамагаць у гэтым напрамку і падстаўляць плячо Украіне "столькі, колькі будзе трэба". "Калі ў студзені-лютым былі аварыі на электрастанцыях Украіны, мы падстаўлялі плячо. "Укрэнерга" рабіла заяўку на "Белэнерга", і сістэма спрацоўвала ў момант", - адзначыў дыпламат.