У горадзе Міхалова Падляскага ваяводства Польшчы праходзіць Міжнародны фестываль беларускай культуры “Прымацкая бяседа”. Гэта адзін з найбуйнейшых фестываляў, які прадстаўляе творчасць калектываў беларусаў замежжа, прычым не толькі Польшчы, але і суседніх краін. Традыцыйна ўдзел у ім прымаюць прафесійныя выканаўцы і калектывы з Беларусі. Сёлета – гэта ансамбль беларускай песні “Бяседа”.