Беларусь гатова да дыялога з Еўрасаюзам на раўнапраўнай, недыскрымінацыйнай і ўзаемавыгаднай аснове. Пра гэта заявіў Пасол Беларусі ў Балгарыі Уладзімір Варанковіч падчас ўручэння даверчых грамат Прэзідэнту гэтай краіны Расэну Плеўнеліеву. Бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у далейшым развіцці беларуска-балгарскіх адносін ва ўсіх сферах. Яны адзначылі гістарычную і культурную агульнасць народаў Беларусі і Балгарыі, пазітыўную дынаміку тавараабароту і актыўнае супрацоўніцтва ў сферы турызму. Асабліва адзначана магчымасць плённага ўзаемадзеяння на рэгіянальным узроўні.