Беларусь будзе развіваць кааперацыйныя машынабудаўнічыя праекты з Разанскай вобласцю. Пра гэта заявіў Пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка, падчас наведвання прадпрыемства "Разань МАЗ сэрвіс". У рэгіёне ўжо рэалізаваны кааперацыйны праект па выпуску смеццявозаў на базе шасі Мінскага аўтамабільнага завода. Зараз дэталёва распрацоўваецца ідэя аб стварэнні ў новай асобай эканамічнай зоне "Разань" сумеснага з ААТ "МАЗ" прадпрыемства па вытворчасці аўтобусаў на газаматорным паліве. Ігар Петрышэнка адзначыў, што яго наведванне прадпрыемcтва "Разань МАЗ сэрвіс" абумоўлена сістэмнай работай па каардынацыі тавараправоднай сеткі, якую праводзіць МЗС Беларусі.