Такое меркаванне на адкрыцці 6 З’езду беларусаў свету выказаў міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў.
Па яго словах Беларусь будзе і далей актыўна працаваць з дыяспарамі, аб'ектыўна інфармаваць іх аб тым, што адбываецца на радзіме, эфектыўна падтрымліваць кантакты з прадстаўнікамі і арганізацыйнымі структурамі беларусаў свету.
За мяжой жыве больш за 3,5 млн. этнічных беларусаў. Па словах міністра, характэрна, што яны не забываюць пра свае карані, не цураюцца сваёй самабытнасці.