Запланавана мноства канферэнцый, выстаў, лекцый, фестываляў і, вядома, набажэнстваў. Маштабныя святкаванні ўжо называюць галоўнай грамадска-царкоўнай падзеяй года не толькі ў нашай краіне, але і ў Расіі і Украіне. Урачыстасці запланаваныя на ўвесь тыдзень. Да 1025-годдзя Хрышчэння Русі ў Беларусі выпушчана юбілейная паштовая марка. Кульмінацыяй свята стане візіт у Мінск Патрыярха ўсяе Русі Кірыла. Найсвяцейшы сустрэнецца з Кіраўніком дзяржавы, наведае храм-помнік на сталічнай вуліцы Каліноўскага, а таксама Мінскае замчышча, дзе адбудзецца літургія пад адкрытым небам.