Тавараабарот Беларусі і Узбекістана ў студзені-кастрычніку вырас да $195 млн

Фота: belta.by


Беларусь пастаўляе на ўзбекскі рынак шырокую наменклатуру прадукцыі практычна ўсіх галін прамысловасці - усяго больш за 300 таварных пазіцый. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускім пасольстве ва Узбекістане.

У дыпмісіі расказалі аб узаемным гандлі Беларусі і Узбекістана ў студзені-кастрычніку бягучага года. Тавараабарот за гэты перыяд склаў $195 млн (102,2 працэнта да аналагічнага ўзроўню 2019 года). Вартасны аб'ём экспарту беларускіх тавараў склаў $160,7 млн (107,1 працэнта), імпарту ўзбекскіх тавараў - $34,3 млн (84,3 працэнта).

Беларусь у студзені-кастрычніку нарасціла экспартныя пастаўкі ва Узбекістан мяса ялавічыны - да $34 млн (рост у 2,3 раза ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года). На трэць узраслі пастаўкі мяса птушкі ($3,4 млн). Павялічыўся таксама экспарт сухога малака, цукру і шакаладу, лекавых сродкаў і рэнтгенаўскай апаратуры, вакцын.

Ва Узбекістане краіна традыцыйна закупляе бавоўнавую пражу і трыкатаж, свежую плодаагароднінную прадукцыю. У бягучым годзе ўзраслі пастаўкі ў Беларусь узбекскіх кавуноў і дынь, арэхаў, абрыкосаў і чарэшні.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动