Кол-цэнтр для ўзаемадзеяння з кантактамі першага ўзроўню і ранняга выяўлення пацыентаў з COVID-19 адкрылі ў Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Студэнты шостага курса штодня звязваюцца па тэлефоне з кантактамі першага ўзроўню. Валанцёры збіраюць даныя аб стане іх здароўя. Гэтая інфармацыя аператыўна перадаецца ў гарадскія паліклінікі. Як чакаецца, такая практыка дазволіць зрабіць больш эфектыўным ранняе выяўленне тых, хто захварэў на каранавірус.