Ён прыме ўдзел у сумесным пасяджэнні калегіі міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расіі. Праграмай візіту таксама прадугледжаны перамовы Сяргея Лаўрова з кіраўніком беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзімірам Макеем. Бакі маюць намер абмеркаваць сітуацыю ў Беларусі і ключавыя пытанні двухбаковага і міжнароднага парадку дня. "На сумесным пасяджэнні калегій будзе разгледжана выкананне праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі Саюзнай дзяржавы, у тым ліку каардынацыя дзеянняў у міжнародных арганізацыях, ЕАЭС, АДКБ, СНД.