Уведзены абавязковы масачны рэжым, вызначаны і адпрацаваны маршрут хворых, працуе дзяжурная брыгада медыкаў. Ёсць свая лабараторыя. Тут робяць платныя тэсты на кавід. У сярэднім прымаюць па 50 чалавек у дзень. Асноўная мэта тэсціравання - не дапусціць завозу інфекцыі звонку. На ўсіх прылётах і вылетах устаноўлены цеплавізары, сістэмы самастойнай здачы багажу і кіёскі самарэгістрацыі. Бяспеку забяспечваюць і рециркуляторы паветра, дзе трэба ўжываюць бактэрыцыдны апрамяняльнік.