У Беларусі на 18 лістапада здаровыя і выпісаныя 98 тыс. 318 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Зарэгістраваныя 118 тыс. 008 чалавек з станоўчым тэстам на каронавірус. Усяго праведзена амаль тры мільёны тэстаў. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1067 пацыентаў.