Беларуска-турэцкі інвестыцыйны форум плануецца правесці ў 2021 годзе

Другі беларуска-турэцкі інвестыцыйны форум плануецца правесці ў 2021 годзе. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Турцыі.

"Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Турцыі Віктар Рыбак сустрэўся з міністрам гандлю Турэцкай Рэспублікі Рухсар Пекджан, - адзначылі ў дыпмісіі. - На сустрэчы пацверджаны высокі ўзровень палітычных сувязей паміж Беларуссю і Турцыяй, падкрэслена важнасць нарошчвання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва". Бакі абмеркавалі ход падрыхтоўкі беларуска-турэцкага інвестыцыйнага форуму.

Таксама адбыўся абмен думкамі аб падыходах да развіцця ўзаемадзеяння ў сферы гандлю і інвестыцый паміж краінамі ў кантэксце выканання дамоўленасцей, дасягнутых на ўзроўні лідараў дзвюх краін у Анкары ў красавіку 2019 года.

Асаблівая ўвага была ўдзелена абмеркаванню далейшага ўдасканалення інструментаў для развіцця гандлёвага супрацоўніцтва паміж краінамі. Бакі падкрэслілі важнасць хутчэйшага пачатку прымянення сістэмы садзейнічання ўзаемнаму гандлю, так званага зялёнага калідора.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动