Цэнтры продажу і абслугоўвання аўтамабіляў Geely, сабраных на прадпрыемстве "БелДжы", плануецца стварыць у рэгіёнах Беларусі. У 2013 годзе выраблена 109 машын, у асноўным гэта седаны мадэлі Geely SC7. У планах "БелДжы" - значнае павелічэнне аб'ёмаў зборкі, продажу і сэрвіснага абслугоўвання аўтамабіляў з наступным пашырэннем мадэльнага раду. У бліжэйшыя месяцы плануецца паступленне ў продаж красовер ЕХ7.