У Беларусі яшчэ адзін раён - Полацкі - уводзіць масачны рэжым. Рашэнне мясцовай улады абумоўлена эпідэмічным становішчам. Насіць маску ў месцах агульнага карыстання абавязкова ў Бабруйску, на ўсёй тэрыторыі Гомельскай вобласці і Магілёве. У Брэсце, у сувязі з ростам захвораных, да 10 снежня адмяняюцца масавыя мерапрыемствы ў памяшканнях.