Перамясціцца ў часы рыцарскіх турніраў можа любы жадаючы. Для гэтага дастаткова ў выхадныя наведаць музейны комплекс "Дудуткі", дзе разгортваюцца маштабныя гістарычныя рэканструкцыі. У рамках праекта "легендарныя эпохі" там праходзяць тэматычныя праграмы, якія распавядаюць аб пэўным гістарычным перыядзе. На гэты раз рэканструктары звярнуліся да падзей эпохі Грунвальдскай бітвы.