У Мінску адбылося перапахаванне вядомага беларускага пісьменніка Змітрака Бядулі


 

Ідзі, беларус, толькі сцежкай сваёй!

Сцежкай сваёю

да Сонца ідзі!

 

Гэтыя радкі напісаў Змітрок Бядуля. Сёлета сцежка прывяла пісьменніка дамоў, у Беларусь...


У Мінску адбылося перапахаванне вядомага беларускага пісьменніка Змітрака Бядулі. Работа па вяртанні праху гэтага паэта, празаіка і мовазнаўцы расцягнулася на доўгія гады. Дзякуючы намаганням дзяржавы і грамадскасці атрымалася вярнуць на Бацькаўшчыну аднаго са слаўных сыноў беларускай зямлі. Менавіта 3-га лістапада1941-га года, у пачатку вайны падчас эвакуацыі з акупаванай Беларусі памёр Самуіл Плаўнік – больш вядомы як Змітрок Бядуля. І сёлета, калі мы адзначаем 75-годдзе Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне, пісьменнік літаральна вярнуўся дадому: грамадзянскае развітанне адбылося ў філіяле Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры «Беларуская хатка».


 

У гэтым доме Змітрок Бядуля жыў і працаваў 4 гады. У перапахаванні прымаў удзел сын класіка – Яфім Самуілавіч Плаўнік, а таксама прадстаўнікі дзяржаўных і грамадскіх устаноў краіны. Змітрок Бядуля зрабіў значны унёсак у развіцце і станаўленне беларускай літаратуры і праект па вяртанні яго праху – даніна высокай павагі беларускага народа гэтаму пісьменніку. Больш за тое, такія мерапрыемствы – гэта ўнікальны вопыт дотыку да культурнай спадчыны, якая стала часткай гісторыі нашай літаратуры.


 

Гэта не першы праект такога кшталту, рэалізаваны у нашай краіне. Безумоўна, былі пэўныя складанасці на доўгім шляху вяртання, які, дарэчы, доўжыўся амаль 79 гадоў. Аднак сумеснымі намаганнямі дзяржавы і грамадскасці прах Змітрака Бядулі быў перададзены беларускай зямлі і праз некаторы час на Усходніх могілках Мінска з'явіцца помнік Змітраку Бядулю.


 

 

ВЕРАНІКА БАРЫСЁНАК

 

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动