Такое рашэнне выклікана няпростай эпідэміялагічнай сітуацыяй у суседзей. Размова пра ўезд асобных катэгорый фізічных асоб праз наземныя пункты пропуску.
Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Антон Бычкоўскі. Пры гэтым пад абмежаванні не падпадаюць супрацоўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў; вадзіцелі транспарту, прызначанага для міжнародных перавозак; члены цягніковых і лакаматыўных брыгад міжнародных чыгуначных зносін. Пункт пропуску ў Нацыянальным аэрапорце Мінск працуе без названых абмежаванняў. Пры гэтым "Мінсктранс" часова прыпыніў рэйсы па міжнародных маршрутах.