Для паставак сельгаспрадукцыі ў Кітай сертыфікаваныя каля ста беларускіх прадпрыемстваў, 56 з якіх – малакаперапрацоўчыя. Сёння Паднябесная ўваходзіць у тройку найбуйнейшых імпарцёраў нашых прадуктаў харчавання. Асноўная доля прыпадае на мясныя і малочныя прадукты, ільновалакно і рапсавы алей. Прапрацоўваюцца магчымасці паставак у Кітай збожжавых, соі, яблыкаў, Раслінных алеяў і кандытарскіх вырабаў.