АДКБ плануе ў 2021 годзе пачаць перагаворы па ўключэнні сваіх міратворцаў у ААН

АДКБ плануе ў гэтым годзе завяршыць неабходную прававую работу па ўключэнні сваёй міратворчай місіі ў Арганізацыю Аб'яднаных Нацый, заявіў журналістам генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Генеральны сакратар адзначыў, што адзін з перспектыўных напрамкаў развіцця міратворчых сіл Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы - удзел іх у аперацыях пад эгідай ААН. "Вялікая работа праведзена падраздзяленнямі Сакратарыята Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, мы атрымалі там падтрымку. Цяпер вядзецца работа па карэкціроўцы нашага заканадаўства пад стандарты міжнароднай арганізацыі. Думаю, у гэтым годзе завершым прававую работу і ў наступным пачнём канкрэтныя перагаворы па ўключэнні міратворчай місіі ў ААН", - адзначыў Станіслаў Зась.

Ён нагадаў, што галоўная мэта АДКБ - умацаванне і падтрыманне міжнароднага міру і рэгіянальнай бяспекі не ваеннымі сродкамі, а палітычнымі. Для гэтага ёсць добра падрыхтаваныя падраздзяленні, якія могуць вырашаць міратворчыя задачы, ствараць умовы для раз'яднання канфліктуючых бакоў, пачатку перагаворнага працэсу і ў цэлым наладжвання міру.

"У нас адпрацавана ўся неабходная прававая база для правядзення міратворчых аперацый і сфарміраваны адпаведныя сілы і сродкі. У АДКБ агульная колькасць міратворцаў складае 3,6 тыс. чалавек з усіх краін-удзельніц. Яны добра падрыхтаваны, вялікая частка ваеннаслужачых гэтых падраздзяленняў маюць вопыт удзелу ў міратворчых аперацыях", - дадаў Станіслаў Зась.

Генеральны сакратар АДКБ таксама падкрэсліў, што цяпер у парадку дня не стаіць пытанне падключэння міратворцаў АДКБ да ўрэгулявання сітуацыі ў Нагорным Карабаху. Да вырашэння сітуацыі прыцягнуты непасрэдна Арменія і Азербайджан і краіны Мінскай групы АБСЕ.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动