Лукашэнка: АДКБ - важная арганізацыя, якую неабходна развіваць

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бяспецы важнай структурай, якую неабходна развіваць. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з генеральным сакратаром АДКБ Станіславам Засем, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Падзеі ў нас у жніўні і рэакцыя, перш за ўсё, Расіі на гэтыя падзеі сведчаць аб тым, што гэта арганізацыя вельмі важная і нам яе трэба развіваць. У размове з Пуціным я якраз сказаў аб гэтым: цяпер мы, напэўна, зразумелі, што такое АДКБ і для чаго нам гэта арганізацыя патрэбна", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт нагадаў: некалькі гадоў таму ў Беларусі была прынята новая ваенная дактрына, у ёй улічаны такія з'явы, як гібрыдная вайна і каляровая рэвалюцыя. "Прыкладна так магло быць у Беларусі, таму мы былі вымушаны рэагаваць, у тым ліку дэманстраваць сілу. Мы паглядзелі ўвесь наш заходні рэгіён, прыстраляліся, кажучы па-ваеннаму, напэўна, гэта ўсё ж такі абразуміла там, за межамі краіны, што мы маем добры кулак і можам вельмі сур'ёзна адказаць. Таму АДКБ быць, мы будзем вельмі актыўна ўдзельнічаць у гэтым. І нават калі гэта камусьці будзе не з рукі, мы ўсё роўна будзем працаваць", - заявіў кіраўнік дзяржавы. "Таму мы вельмі хацелі б, каб у час беларускага кіраўніцтва ў АДКБ генеральны сакратар займаў тую пазіцыю, аб якой мы дамаўляліся, і падштурхоўваў членаў АДКБ да больш эфектыўнай работы. Тут будзе абсалютная падтрымка з нашага боку", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Адхіліўшыся ад пытанняў функцыянавання арганізацыі, Прэзідэнт пацікавіўся ў Станіслава Зася пра асабістае. "Прыжыўся, не прыжыўся? Пажадана, каб не вельмі прыжыўся, але каб камфортна было працаваць", - сказаў ён."Прыжыўся нармальна, але заставацца не збіраюся", - адказаў Станіслаў Зась."Якое заставацца? Гэта выключана!" - заявіў кіраўнік дзяржавы."Тэрмін мне адмераны, я адпрацую добрасумленна, як магу, і вярнуся, - запэўніў беларускі генерал. - Па сітуацыі - вельмі істотны націск у гэтым годзе аказвае пандэмія. Перажылі першы этап, цяпер другая хваля - па ўсіх нашых краінах адзначаецца рост. Пазаўчора ў Расіі быў антырэкорд: за суткі памерлі 244 чалавекі. Таму сітуацыя няпростая, хоць такія (як раней. - Заўвага БЕЛТА) абмежавальныя меры цяпер не прымаюцца".

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动