Беларусь разлічвае да 2025 года павялічыць вытворчасць малака да 9,2 млн т

     Беларусь разлічвае да 2025 года павялічыць вытворчасць малака да 9,2 млн т, паведаміў сёння журналістам намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло ў час VI Экспартнага форуму "Беларусь малочная". "Малочная галіна Беларусі інтэнсіўна развіваецца на працягу апошніх 10 гадоў. Мы правялі каласальную работу. Па выніках мінулага года ў цэлым па краіне атрымана крыху больш за 7 млн т малака. У параўнанні з 2010 годам мы дабавілі практычна 1,5 млн т. У гэтым годзе дадатная дынаміка захоўваецца, па выніках дзевяці месяцаў мы ўжо дабавілі больш за 300 тыс. т. Плануем па выніках года выйсці на 7,5 млн т. Стратэгіяй развіцця малочнай галіны да 2025 года прадугледжаны аб'ём 9,2 млн т малака. Гэта значыць, за бліжэйшую пяцігодку нам трэба дабавіць больш за 2 млн т", - сказаў Ігар Брыло.Ён падкрэсліў, што толькі дзякуючы мадэрнізацыі павялічваецца вытворчасць малака і павышаецца яго якасць. За апошнія 10 гадоў у Беларусі рэканструявана і мадэрнізавана больш за 1,6 тыс. ферм, дзе сканцэнтравана больш за 65 працэнтаў малочнай жывёлы. "Гэта значыць, практычна 1 млн кароў у нас утрымліваецца з дапамогай абсалютна новых тэхналогій", - дадаў намеснік міністра.Беларускія спецыялісты пастаянна працуюць над паляпшэннем якасці малака. Калі ў 2010 годзе малако сорту экстра складала каля 10 працэнтаў ад агульнага аб'ёму, то ў 2019-м - 60 працэнтаў. Вырасла і рэнтабельнасць вытворчасці: у 2010 годзе яна была каля 10 працэнтаў, а па выніках мінулага года - прыкладна 30 працэнтаў. Мадэрнізацыя малочнай галіны будзе прадаўжацца. "Цяпер фарміруецца праграма на бліжэйшую пяцігодку. Вызначаем планы па кожнай вобласці. Перад намі стаяць даволі амбіцыйныя задачы", - адзначыў Ігар Брыло.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动