Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Махамадам аль-Умрані з нагоды ўручэння ім копій даверчых грамат, паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС. У ходзе сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні развіцця двухбаковых адносін у палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах. Міністр замежных спраў і пасол Сірыі пацвердзілі зацікаўленасць у актывізацыі беларуска-сірыйскага супрацоўніцтва і нязменнасць ўзаемнай палітычнай падтрымкі на міжнароднай арэне.