Лукашэнка і Рахмон абмеркавалі па тэлефоне двухбаковае супрацоўніцтва, сітуацыю ў рэгіёне і COVID-19

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сёння тэлефонную размову з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.Кіраўнік беларускай дзяржавы павіншаваў калегу з пераканаўчай перамогай на прэзідэнцкіх выбарах. Лідары дзвюх краін у размове закранулі шырокі спектр тэм: развіццё двухбаковых адносін, падзеі ў рэгіёне, сітуацыю ў свеце. У прыватнасці, падрабязна абмеркавалі сітуацыю ў Кыргызстане, закранулі і падзеі ў Нагорным Карабаху.Што датычыцца беларуска-таджыкскага супрацоўніцтва, яго характар вызначылі як дынамічны. "Нягледзячы на крызісныя з'явы ў сусветнай эканоміцы, краінам удаецца значна нарошчваць тавараабарот. За паўгода 2020-га ў параўнанні з 2019-м ён вырас у 2,5 раза. У сувязі з гэтым прэзідэнты выступілі за далейшае паглыбленне прамысловай кааперацыі, у тым ліку для выхаду на рынкі трэціх краін, і пашырэнне ўзаемных паставак прадукцыі", - адзначылі ў прэс-службе. Яшчэ адной тэмай размовы стаў COVID-19. Як падкрэсліў Эмамалі Рахмон, у Таджыкістане сітуацыя абсалютна кантралюемая. У цэлым кіраўнікі дзяржаў абмяняліся вопытам па процідзеянні распаўсюджванню інфекцыі.-0-

 

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动