Для ўдзелу ў форуме ў Арменію адправілася беларуская дэлегацыя на чале з прэм'ер-міністрам Раманам Галоўчанкам. Асноўныя пытанні парадку дня – эпідсітуацыя ў краінах пяцёркі і як гэта адбіваецца на эканамічных сувязях, ступень гатоўнасці стратэгіі развіцця Саюза на 5 гадоў і трансгранічны Электронны гандаль. Таксама размова ішла пра бар'еры і перашкоды для тавараў і паслуг на агульным еўразійскім рынку, маркіроўцы прадукцыі і аграпрамысловым комплексе, балансе попыту і прапаноў. Пасяджэнне прайшло ў вузкім і шырокім складах.