Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрыя Сянько. Ён пачаў свой даклад са статыстыкі па знешнім гандлі. Паводле яго слоў спачатку года беларускую мытную мяжу з краінамі Балтыі, Польшчы і Украіны перасеклі 71 мільён тон тавараў. Разам з тым, абмяркоўвалася і развіццё мытнай інфраструктуры. Сёлета асноўная частка сродкаў накіравана на рэканструкцыю двух аб'ектаў - пунктаў пропуску "Верхні Церабяжоў" і "Урбаны". Як адзначылі ў Дзяржаўным мытным камітэце, мадэрнізацыя гэтых пунктаў пропуску дазволіць павялічыць іх прапускную здольнасць на 1375 аўтамабіляў за суткі.