Дэпутаты рыхтуюць да разгляду на асенняй сесіі парламента больш за 30 законапраектаў

Беларускія дэпутаты рыхтуюць да разгляду на асенняй сесіі парламента больш за 30 законапраектаў, заявіў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Валянцін Семяняка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер у Палаце прадстаўнікоў знаходзіцца 43 законапраекты. З іх 33 уключаны ў прыкладны графік разгляду на сесіі. Сёння ў парадку дня пасяджэння Савета Палаты прадстаўнікоў - 26 пытанняў. У тым ліку 14 законапраектаў, якія будуць разгледжаны ў другім чытанні. Гэта дастаткова якасныя дакументы, якія ўсебакова падрыхтаваны і гатовы да разгляду", - сказаў Валянцін Семяняка.

Значны блок пытанняў датычыцца рэгулявання эканомікі, навуковай, навукова-тэхнічнай, інавацыйнай дзейнасці. "У адпаведнасці з даручэннем кіраўніка дзяржавы парламентам праведзена даволі сур'ёзная работа па падрыхтоўцы праектаў КоАП і ПВКоАП. Работа над гэтымі кодэксамі набліжаецца да завяршэння. Практычна кожны дзень праходзяць пасяджэнні профільнай камісіі, на якіх разглядаюцца ўсе пункты гледжання. Спадзяёмся, што ў бліжэйшы час гэта работа завершыцца, і мы атрымаем праекты якасных кодэксаў", - адзначыў парламентарый.

Валянцін Семяняка падкрэсліў, што парадак дня асенняй сесіі даволі рухомы. "У яго могуць дадаткова ўключацца пытанні, перш за ўсё законапраекты па меры іх гатоўнасці. У прыватнасці, мы чакаем, што будзе ўнесены ў новай рэдакцыі Кодэкс аб адукацыі".

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动