Кіраўнік дзяржавы павіншаваў прэзідэнта Арменіі Армена Саркісяна і прэм'ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна з Днём Незалежнасці. "Нашы краіны звязваюць трывалыя сяброўскія адносіны, узаемная нацэленасць на развіццё канструктыўнага палітычнага дыялогу і эфектыўнага партнёрства ва ўсіх галінах", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.