Пуцін: Расія разглядае Беларусь як бліжэйшага саюзніка і выканае ўсе ўзятыя абавязацельствы

Расія разглядае Беларусь як бліжэйшага саюзніка і выканае ўсе ўзятыя абавязацельствы. Аб гэтым Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў сёння ў Сочы на перагаворах з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА."Расія застаецца прыхільнай усім нашым дамоўленасцям, уключаючы дамоўленасці, якія вынікаюць з дагавора аб Саюзнай дзяржаве, АДКБ. Мы разглядаем Беларусь як нашага бліжэйшага саюзніка і, безумоўна, як я ўжо вам гаварыў неаднаразова ў тэлефонных размовах, выканаем усе ўзятыя намі на сябе абавязацельствы", - заявіў расійскі лідар.Ён адзначыў, што адпаведныя абавязацельствы былі ўзяты краінамі ўзаемна, і гэта адбылося яшчэ да яго прэзідэнцтва. "Але гэта не мае значэння. Мае значэнне тое, што дзяржава - Расія - узяла на сябе пэўныя абавязацельствы. І незалежна ад таго, хто знаходзіцца ва ўладзе ў гэты момант часу, краіна павінна гэтыя абавязацельствы выконваць. Мы неаднаразова заяўлялі, што мы так і будзем рабіць", - падкрэсліў Уладзімір Пуцін.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动