Як паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Францыі, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ЮНЕСКА (па сумяшчальніцтве) Павел Латушка гэтая праца будзе праводзіцца сістэмна, каб даць французскім партнёрам інфармацыю пра магчымасці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, а ў далейшым садзейнічаць абмену кантактамі дзелавых колаў.
Павел Латушка канстатаваў, што пасольства сумесна з БелГПП імкнецца рэаніміраваць адносіны, якія існавалі паміж гандлёва-прамысловымі палатамі Францыі і Беларусі.