МАЗ паставіў партыю аўтобусаў у Екацярынбург

Партыя новых аўтобусаў павышанай камфортнасці МАЗ-203, аснашчаных кандыцыянерам, паступіла ў Екацярынбург (Расія) напярэдадні святкавання 297-годдзя горада, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінскага аўтамабільнага завода.

Кіраўнік Екацярынбурга Аляксандр Высокінскі асабіста прыняў удзел у цырымоніі прыёмкі і адпраўкі тэхнікі на лінію. Мэр станоўча ацаніў аўтобусы і адзначыў зручнасць вадзіцельскага месца з устаноўленым панарамным лабавым шклом і крэслам з амартызацыяй.

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел намеснік кіраўніка Екацярынбурга па пытаннях добраўпарадкавання, транспарту і экалогіі Аляксей Бубноў, старшыня Камітэта па транспарце, арганізацыі дарожнага руху і развіцці вулічна-дарожнай сеткі Ігар Ашчэпкаў і прадстаўнікі ЕМУП "Гартранс".

Як расказалі ў прэс-службе, аўтобусы пасля прэзентацыі былі адпраўлены на гарадскія маршруты Екацярынбурга.

 

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动