НББ на Дні пісьменства падорыць Бялыніцкай бібліятэчнай сетцы 70 выданняў

Нацыянальная бібліятэка Беларусі прыме ўдзел 6 верасня ў святкаванні XXVII Дня беларускага пісьменства ў Бялынічах Магілёўскай вобласці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў аддзеле сувязей з грамадскасцю НББ.

"Бібліятэка падрыхтавала падарункі. Для фондаў Бялыніцкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі плануецца перадаць 70 выданняў, сярод якіх мастацкая, навукова-папулярная, энцыклапедычная літаратура. Акрамя таго, на цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу буктрэйлераў "Кніга з экрана" запланавана ўручэнне пераможцам спецыяльнага прыза - факсімільнага выдання першага "Буквара" (1618)", - расказалі ў НББ.

Для гасцей урачыстасці бібліятэка традыцыйна падрыхтавала шэраг ініцыятыў. У Бялыніцкім раённым цэнтры культуры запланавана прэзентацыя "Інфармацыйныя скарбы зямлі беларускай. Магілёўшчына". Галоўны бібліёграф навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі Андрэй Бараноўскі азнаёміць удзельнікаў рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі "Бялыніцкія чытанні-2020" з мультымедыйнымі выданнямі Нацыянальнай бібліятэкі аб гісторыі і культуры Магілёўскага краю.

Адбудзецца кніжна-ілюстрацыйная экспазіцыя "Духоўныя скарбы зямлі беларускай". Арганізатары прадставяць выданні пра праваслаўныя і каталіцкія храмы краіны, помнікі сакральнага жывапісу і станаўленне іканапіснай школы на беларускіх землях. Асобны раздзел "Жыровіцкая святыня" прысвечаны Жыровіцкаму Свята-Успенскаму мужчынскаму манастыру, а частка выставы "Абразы: даследаванні" змяшчае выданні пра феномен абраза з пункту гледжання тэалогіі і іканаграфіі".

Па выніках рэспубліканскага конкурсу "Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры" будзе працаваць выстава лепшых работ пераможцаў. Конкурс праводзіцца сярод публічных бібліятэк Беларусі ў мэтах раскрыцця творчага патэнцыялу і распаўсюджвання інфармацыі аб нацыянальнай гісторыі, мове і культуры.

 

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动