Пачатак фізпуску першага энергаблока БелАЭС плануецца ў бліжэйшыя дні


 

Пачатак аперацый па фізічным пуску першага энергаблока Беларускай АЭС плануецца ў бліжэйшыя дні, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Міністэрства энергетыкі Вольга Казловіч.

"Падрыхтаваны тэхналагічныя сістэмы і абсталяванне для пачатку фізічнага пуску, праведзены іх выпрабаванні, персанал БелАЭС падрыхтаваны і прайшоў неабходныя трэніроўкі для выканання аперацый па загрузцы паліва", - праінфармавала Вольга Казловіч.

Фізічны пуск энергаблока пачынаецца з загрузкі ядзернага паліва ў актыўную зону рэактара. Усяго ў рэактар будуць загружаны 163 цеплавыдзяляльныя зборкі з наступным уключэннем галоўных цыркуляцыйных помпаў для разагрэву цепланосбіта першага контуру рэактарнай устаноўкі да праектных параметраў.

Пасля гэтага ажыццяўляецца вывад рэактара на мінімальны кантралюемы ўзровень (пачатак ланцуговай рэакцыі) з правядзеннем неабходных выпрабаванняў і паступовым павышэннем узроўню магутнасці рэактарнай устаноўкі.

Фізпуск з'яўляецца адным з ключавых этапаў праекта па ўвядзенні энергаблока ў эксплуатацыю. Галоўная яго задача - пацвердзіць надзейнасць і бяспеку работы энергаблока на праектных параметрах.

"Безумоўным прыярытэтам на ўсіх этапах праекта па будаўніцтве БелАЭС была і застаецца бяспека", - падкрэсліла прэс-сакратар.

 

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动