Міжнародны спартыўна-музычны фестываль "Viva Braslau" стартаваў у Браславе. Яго адкрыла парусная рэгата на возеры Дрывяты з удзелам каля 10 экіпажаў, у тым ліку аднаго міжнароднага - беларуска-расійска-нямецкага. Таксама ў час фестывалю пройдуць спаборніцтвы па пляжных відах спорту, адбудзецца міжнародны конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні "Бэла мелодыя-2013". Міжнародны спартыўна-музычны фестываль "Viva Braslau" праводзіцца па праекце "Садзейнічанне развіццю турызму ў прыгранічных рэгіёнах Латгаліі, Уцяны і Віцебска" ("Бэла Дзвіна-2") трансгранічнай праграмы супрацоўніцтва Латвіі, Літвы і Беларусі.