Банк развіцця падтрымае вытворцаў медыцынскіх сродкаў аховы і абсталявання на фоне COVID-19


 

Банк развіцця прадставіў новы крэдытны прадукт для падтрымкі вытворцаў медыцынскіх сродкаў аховы і абсталявання ў перыяд распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі COVID-19, паведамілі БЕЛТА ў банку.

Умовы новага прадукту прадугледжваюць аказанне фінансавай падтрымкі суб'ектам малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, дзейнасць якіх звязана з вытворчасцю медыцынскіх сродкаў аховы (ахоўныя касцюмы, маскі, пальчаткі, акуляры, рэспіратары, антысептыкі, халаты і іншае) і медыцынскага абсталявання. Дапамогу могуць атрымаць і іншыя суб'екты, чыя дзейнасць накіравана на барацьбу з распаўсюджваннем COVID-19.

Памер працэнтнай стаўкі складае 0,5 стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка + 2,5 працэнтнага пункта, цяпер гэта 6,88 працэнта гадавых.

За прадастаўленнем фінансавання можна звяртацца ў банкі-партнёры і лізінгавыя арганізацыі, якія ўдзельнічаюць у рэалізацыі праграмы фінансавай падтрымкі МСП.

 

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动